На волю выйшаў палітвязень і прафсаюзны актывіст Сяргей Антусевіч

Сяргей Антусевіч на волі

Сяргей Антусевіч на волі / сацсеткі

На волю выйшаў палітвязень і прафсаюзны актывіст Сяргей Антусевіч, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ягоных калег у эміграцыі.

Былога намесніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і шматгадовага кіраўніка незалежнага прафсаюза на "Гродна Азот" вызвалілі 31 кастрычніка.

Тэрмін ён адбываў у магілёўскай калоніі №15.

Антусевіча затрымалі супрацоўнікі КДБ ў красавіку 2022 года. У снежні таго ж года яго асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Разам з ім асудзілі старшыню БКДП Аляксандра Ярашука (4 гады) і бухгалтарку БКДП Ірыну Бут-Гусаім (1,5 года). Праваабаронцы прызналі ўсіх іх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі