На волю выйшаў палітвязень Ілля Лабацэвіч
На волю выйшаў беларускі палітвязень 39-гадовы Ілля Лабацэвіч. За ўдзел у пратэстах ён быў асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. У верасні 2020-га ў Наваполацку Лабацэвіч заступіўся за хлопца, якога збівалі амапаўцы (у той дзень у горадзе праходзіў нядзельны вулічны марш). Сілавікі накінуліся на яго і маці, з якой ён гуляў. Тады Ілля Лабацэвіч здолеў адбіцца (праўда, атрымаў моцны ўдар па галаве дубінкай), але пазней яго затрымалі.
Прысуд быў агучаны 27 лістапада 2020-га года судом Наваполацкага раёна (суддзя — Віталь Лапко). Артыкул — "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Тэрмін адбываў у шклоўскай калоніі.
У студзені 2021-га Лабацэвіча беларускія праваабронцы прызналі палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.