На затрыманне блогера Пятрухіна прыехалі два мікрааўтобусы з міліцыянерамі

На затрыманне блогера Пятрухіна прыехалі два мікрааўтобусы з міліцыянерамі

16 чэрвеня затрыманы брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін. Сілавікі высачылі яго ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне, дзе ён быў у доме сваёй сяброўкі, і заявілі, што забіраюць адбываць яго "неадбытыя суткі [адміністрацыйнага арышту]". Куды Пятрухіна павезлі, пакуль невядома, паведамляе spring96.org.

На затрыманне блогера ў вёску прыехалі два мікрааўтобусы з міліцыянерамі. Яны з самага ранку сачылі за домам, а ўдзень правялі затрыманне.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак у Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна блогер, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС абласнога цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі