Затрыманы блогер і каардынатар ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Кабанаў

Затрыманы блогер і каардынатар ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Кабанаў

15 чэрвеня стала вядома пра затрыманне ў Брэсце блогера, каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Брэсцкай вобласці і прэс-сакратара Аляксандра Кабанава. Прычына затрымання пакуль невядомая.

TUT.by паведамляе, што Кабанаву патэлефанавалі з паліклінікі, папрасілі прыйсці. Ён баяўся правакацыі, але пайшоў. У выніку быў затрыманы і найхутчэй знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце.

Гэта не першы каардынатар групы Ціханоўскай, які трапіў за краты. Яшчэ больш затрымана звычайных сябраў, якія збіралі подпісы. Частка з іх праходзіць па "гродзенскай справе", па якой затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Іх абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Праваабаронцы прызналі групу затрыманых палітвязнямі.

З-за затрымання шматлікіх кардынатараў ініцыятыўнай групы Святлана Ціханоўская вымушана ездзіць па краіне, каб асабіста здаваць у камісіі сабраныя подпісы за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі