Набор у мінскія ВНУ будзе скарачацца — Іванец
Падчас уступнай кампаніі
Набор у мінскія ВНУ будзе скарачацца, паведамляе агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца. Пра гэта міністр заявіў на калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
"Гэта не значыць, што ў сталічных абітурыентаў не будзе магчымасці атрымаць у горадзе адукацыю. Колькасць бюджэтных месцаў ўзрасце, а вось платных — зменшыцца", — заявіў Іванец.
Раней міністр ужо казаў пра скарачэнне набору або нават закрыццё напрамкаў, выпускнікі якіх пасля заканчэння ВНУ не працуюць па спецыяльнасці.і. Нагадаем, зараз у ВНУ праходзіць праверка, якую ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Ён запатрабаваў ад чыноўнікаў "страсянуць ВНУ" і спыніць адток кадраў за мяжу.
Бюджэтныя месцы павялічаць на педагагічных, медыцынскіх, інжынерных і аграрных спецыяльнасцях. Гэтых спецыялістаў у Беларусі не хапае. Пра гэта таксама раней казаў Іванец. Скарачэнне ж платных месцаў хутчэй за ўсё звязанае з немагчымасцю прымусіць такіх выпускнікоў "адпрацоўваць" па размеркаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.