Над мітынгамі крымскіх татар ляталі ваенныя верталёты
Крымскія ўлады забаранілі масавыя акцыі, аднак дазволілі невялікія мітынгі і малебны.
Татары сёння адзначаюць 70-ую гадавіну дэпартацыі. Як інфармуе карэспандэнт ВВС, над жалобнымі мітынгамі лятаюць расійскія ваенныя верталёты.
Ушанаваць памяць дэпартаваных суайчыннікаў сабраліся жыхары Бахчысарая і Бахчысарайскага раёну, сярод іх шмат дзяцей і людзей сталага веку, сведкаў дэпартацыі, перадае УНІАН.
Карэспандэнт Рускай службы ВВС паведамляе, што над мітынгам нечакана сталі лятаць ваенныя верталёты, заглушаючы галасы выступоўцаў.
Верталёты таксама лятаюць у Сімферопалі.
Раней улады Крыма забаранілі ўсе масавыя мерапрыемствы на паўвыспе да 6 чэрвеня.