Надвор'е на панядзелак 3 траўня: навальніцы і аранжавы ўзровень небяспекі
Буслы на Палессі / Еўрарадыё
3 мая на большай частцы Беларусі будзе моцны вецер — да 15-20 м/с., і па гэтай прычыне сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што чакаецца воблачнае надвор'е з дажджамі і моцнымі навальніцамі. Пры гэтым раніцай і днём у многіх месцах пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным захадзе — з мокрым снегам.
Ноччу будзе 1-7 вышэй за нуль, па ўсходзе краіны — +8 +13. Днём — 3-9 цяпла, па паўднёвым усходзе — да + 13-ці.
Паводле прагнозаў, да канца тыдня ў Беларусь прыйдзе пацяпленне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.