"Нам жа трэба план выконваць". У Баранавічах пракаментавалі "паўдня цвярозасці"

"Нам жа трэба план выконваць". У Баранавічах пракаментавалі "паўдня цвярозасці"

Навіна аб тым, што Баранавічы вырашылі 7 красавіка забараніць продаж алкаголю ў горадзе з 0.00 да 14.00, з'явілася за дзень да падзей. І чакана выклікала ажыятаж у сацсетках. Супрацоўніца аддзела гандлю Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Чарнушэвіч расказала Еўрарадыё, што рашэнне пра гэта прымалася на самым "версе":

"Было паседжанне кіраўніцтва горада, вырашылі сёлета зрабіць паўдня, а не цэлы дзень. У мінулыя гады мы на 7 красавіка цалкам продаж алкаголю спынялі, але сёлета вырашылі толькі з 0 гадзін да 14. Трэба выконваць паказчыкі ў гандлі", — расказвае Таццяна.

Чыноўніца таксама расказала, што выбар прамежку часу быў невыпадковым: "Мы з 11 да 14 гадзін будзем праводзіць мерапрыемствы ў горадзе, прысвечаныя Дню здароўя. Таму абралі менавіта гадзіны з 0 да 14".

 

Як стала вядома Еўрарадыё, у Мінску сёлета абмяжоўваць гандаль алкаголем на Дзень здароўя не будуць зусім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі