Намеснік камандзіра палка Каліноўскага расказаў пра план вызвалення палітвязняў

Палітвязні спадзяюцца на каліноўцаў / dpa
Палітвязні спадзяюцца на каліноўцаў / dpa

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук ("Ігар") у стрыме ўкраінскага блогера Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) расказаў пра план вызвалення беларускіх палітвязняў (толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі каля паўтары тысячы).

"Ён у нас вельмі просты. Калі беларускія добраахвотнікі з палка імя Каліноўскага зойдуць на тэрыторыю Беларусі, намі будуць наведаны ўсе турэмныя ўстановы, — кажа Кабанчук, сам былы палітвязень. — І тыя ахоўнікі, якія там застануцца, выведуць усіх палітычных зняволеных, якія ў іх там біркамі пазначаны... І гэтыя палітвязні без усялякіх папярэдніх расследаванняў, судовых рашэнняў, будуць адразу ж вызвалены. Вось гэта наш падыход і наша рашэнне".

Намеснік камандзіра палка адзначыў, што рэжым у РБ набірае закладнікаў з ліку сваякоў, каб шантажаваць байцоў падраздзялення. У красавіку на тры гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны Сяргей Франчук, стрыечны брат Вадзіма Кабанчука. І яго збіраюцца яшчэ судзіць па іншай справе.

"Мы ведаем ад людзей, якія выходзяць з беларускіх турмаў, якая там надзея на нас, — кажа Кабанчук. — Там гавораць пра полк Каліноўскага. Пацярпіце яшчэ крыху. Так складваюцца абставіны, што трэба пачакаць зусім кароткі час. І вы хутка выйдзеце на волю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі