Намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама стрэліў сабе ў галаву

Міхаіл Жук / mosty-zara.by
Міхаіл Жук / mosty-zara.by

Намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама стрэліў сабе ў галаву. Пра смерць 51-гадовага Міхаіла Жука стала вядома на мінулым тыдні з неафіцыйных крыніц. Цяпер жа яе пацвярджае BELPOL.

Труп Жука знайшлі 12 ліпеня ў хмызняку ў межах Мастоў. У яго было агнястрэльнае пранікальнае скразное раненне галавы. Побач ляжала паляўнічая стрэльба. Асноўная версія — суіцыд. Яго прычыны невядомыя.

Хавалі чыноўніка ў закрытай труне. У Міхаіла Жука засталася жонка і двое дзяцей.

Нядаўна скончыў жыццё самагубствам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі