Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту скончыў жыццё самагубствам

Алексей Авраменко
Аляксей Аўраменка / БЕЛТА

Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам. Пра яго раптоўную смерць у 46 гадоў стала вядома 5 ліпеня. У чацвер BYPOL Аляксандра Азарава са спасылкай на інфармацыю "ад удзельнікаў Плана "Перамога" паведаміў, што Аўраменка насамрэч скончыў жыццё самагубствам. Пры гэтым даных пра прычыну такога ўчынку міністра ў яго няма.

Пазней пра суіцыд, які адбыўся 4 ліпеня, напісала "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам у гаражы лецішча. Там яго знайшлі сваякі.

Цырымонія развітання з Аляксеем Аўраменкам прайшла 6 ліпеня ў Мінску ў Палацы чыгуначнікаў. На ёй прысутнічала найвышэйшае кіраўніцтва краіны, за выключэннем Аляксандра Лукашэнкі, які даслаў вянок.

6 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Лукашэнка згадаў не смерць міністра, а яго "гібель". Таксама ён згадаў яго, як "загінулага".

Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту скончыў жыццё самагубствам
Прэм'ер Раман Галоўчанка / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі