Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі яхту, былі праблемы з рухавіком
Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі сваю яхту, былі праблемы з рухавіком. Пра гэта піша газета “Дняпровец”. Раней іх яхту беларускія ратавальнікі знялі з мелі ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Як паведамляла Еўрарадыё, два журналісты аднаго з нарвежскіх тэлеканалаў і перакладчык падарожнічаюць з Хельсінкі ў Стамбул. На яхце яны дабраліся да Санкт-Пецярбурга, адтуль па рацэ Волхаў і часткова па сушы трапілі ў Смаленск. Па Дняпры яны накіроўваюцца ва Украіну.
Нарвежцы пабывалі ў Оршы, Магілёве, Шклове, Жлобіне, Рагачове. У Рэчыцы ім дапамаглі адрамантаваць рухавік, пасля чаго яны накіраваліся ў Лоеў.
Фота: dneprovec.by