Наталля Пяткевіч у Кобрыне гаварыла пра "інфармацыйную інфекцыю"
Наталля Пяткевіч у Кобрыне
Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч пабывала з рабочай паездкай у Кобрыне. Для яе арганізавалі экскурсію па фабрыцы "Палессе", якая выпускае пластыкавыя цацкі, і сустрэчу з калектывам. Як піша раённая газета, Пяткевіч гаварыла кобрынцам пра "інфармацыйную інфекцыю", якая ім пагражае ў інтэрнэце. Яна заклікала прысутных крытычна ацэньваць інфармацыю і правяраць крыніцы. Пра "экстрэмізм", за які нярэдка затрымліваюць на прапрыемствах, не згадвала.
Наталля Пяткевіч атрымала ад прадпрыемства сертыфікат на партыю цацак і паабяцала іх перадаць сем'ям, якія пераехалі ў РБ з Данбаса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.