NATO збіраецца арганізаваць пастаянную ваенную прысутнасць на мяжы
Расійская пагроза — новая нармальнасць, лічыць кіраўнік NATO / Reuters
NATO плануе зладзіць пастаянную ваенную прысутнасць на межах альянсу для адбіцця расійскай агрэсіі ў будучыні, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
У NATO адбываецца "фундаментальная трансфармацыя", каб адлюстроўваць "доўгатэрміновыя наступствы" дзеянняў Пуціна.
— Тое, што мы бачым цяпер, — гэта новая рэальнасць, новая норма для еўрапейскай бяспекі. Таму цяпер мы папрасілі наша вайсковае камандаванне даць варыянты таго, што мы называем перазагрузкай, доўгатэрміновай адаптацыяй NATO, — адзначыў Столтэнбэрг.
Якой будзе перазагрузка, больш падрабязна члены NATO абмяркуюць на саміце ў Мадрыдзе ў чэрвені.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.