Назіральнікі пра выбары: Студэнтаў заганяюць, назіральнікаў выдаляюць
Асноўныя праблемы на выбарах па меркаванні назіральнікаў — прыпісванне яўкі і прымусовае галасаванне студэнтаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі "Права выбару" Дзяніс Садоўскі.
Дзяніс Садоўскі: "Асноўная прабелма — яўка і "загон" на датэрміновае галасаванне. Яшчэ людзі не прыходзяць, а ўчастковыя камісіі іх прыпісваюць. Ужо за два дні выдалілі чатырох нашых назіральнікаў".
Датэрміновае галасаванне стартавала ў Беларусі 6 кастрычніка. Яно будзе праходзіць па 10 кастрычніка.
На думку назіральнікаў, менавіта падчас датэрміновага галасавання адбываецца найбольшая колькасць фальсіфікацыяў на выбарах.
Фота: Еўрарадыё