Немцы і швейцарцы будуць бегаць, каб прыцягнуць увагу да беларускіх палітвязняў

Прабежка

Прабежка / pixabay

Праваабаронцы міжнароднай арганізацыі Libereco ладзяць дабрачынны забег у падтрымку беларускіх палітвязняў, прымеркаваны да міжнароднага дня правоў чалавека. Яго штогод адзначаюць 10 снежня.

Гэты дзень супадае з датай Цюрыхскага навагодняга забегу. І праваабаронцы запрашаюць усіх ахвочых да бега далучыцца да іх сімвалічнай каманды. Магчымыя дыстанцыі — ад 1,5 да 8,5 кіламетраў. Каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца на Zurich New Year’s Eve Run і ў полі "Каманда" пазначыць "Libereco".

А пасля трэба зарэгістравацца ў самой камандзе "Libereco" з дапамогай гугл-формы. Кожны ўдзельнік забега будзе прадстаўляць аднаго з беларускіх палітвязняў.

Вялікае інтэрв'ю пра тое, чаму немцы і швейцарцы хвалююца за лёс беларускіх палітвязняў і што робяць дзеля таго, каб Еўропа пра іх не забыла, можна пачытаць на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі