Невядомыя спалілі офіс рэспубліканцаў, Трамп назваў нападнікаў "жывёламі"

Невядомыя спалілі офіс рэспубліканцаў, Трамп назваў нападнікаў "жывёламі"

Невядомыя ўначы спалілі офіс рэспубліканцаў у Хілсбаро з акрузе Орындж (штат Паўночная Караліна). Яны разбілі вокны і кінулі ў памяшканне "кактэйлі Молатава". Агонь моцна пашкодзіў офіс. Таксама вандалы намалявалі на сцяне будынка чорнай фарбай свастыку і надпіс: "Нацысты-рэспубліканцы, выбірайцеся з горада, інакш будзе горш". На шчасце, пацярпелых сярод людзей няма, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп назваў нападнікаў "жывёламі, якія прадстаўляюць Хілары Клінтан і дэмакратаў у Паўночнай Караліне". Ён паабяцаў, што гэтага здарэння ніколі не забудзе і цяпер проста абавязаны выйграць выбары. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Тым часам кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан асудзіла напад, назвала яго "жахлівым і непрымальным".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі