Незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 5,7 тысяч разоў у 2022 годзе
Польская пагранслужба / Straż Graniczna
За апошнія суткі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавалі 14 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Ірака.
Усяго ў 2022 годзе было 5759 спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу з Беларусі. Больш за ўсё ў сакавіку — 1766 разоў. У чэрвені польскія памежнікі налічылі 376 такіх выпадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.