"Ніякіх парушэнняў няма". Выбары на ўчастках, дзе ў камісіі трапіла апазіцыя

"Ніякіх парушэнняў няма". Выбары на ўчастках, дзе ў камісіі трапіла апазіцыя

Каруселі, прыпіскі да колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, сарваныя з дзвярэй выбарчых участкаў і скрынак для галасавання пломбы — пра ўсё гэта ўжо некалькі дзён паведамляюць незалежныя назіральнікі. Але ёсць участкі, дзе выбары праходзяць амаль ідэальна. Альбо ўвогуле ідэальна. Аб гэтым Еўрарадыё расказваюць не супрацоўнікі Цэнтрвыбаркама, а... сябры апазіцыйных партый.

"Калі шчыра, я не заўважыла ніякіх парушэнняў. Але не магу сказаць, што прысутнічаю там пастаянна. У нейкі момант я была адсунутая ад актыўнай дзейнасці. Напрыклад, я хацела прысутнічаць, калі мы атрымалі ўсе бюлетэні. Дакладней, калі яны, іншыя сябры камісіі, атрымалі ўсе бюлетэні. Я хацела кожны бюлетэнь падпісаць. Каб была дадатковая абарона ад фальсіфікацый. Але мне не далі гэта зрабіць", — гаворыць сябра ПБНФ Наталля Мотуз, якая працуе ў 45-й участковай камісіі Мінска.

Наталля — адна з 32 апазіцыянераў, якіх уключылі ў склад участковых выбарчых камісій. Усяго ўчасткаў для галасавання ў Беларусі больш за 6000, таму гэтыя 32 — што кропля ў моры і на агульны вынік выбараў паўплываць не могуць.

"Ніякіх парушэнняў няма". Выбары на ўчастках, дзе ў камісіі трапіла апазіцыя

Калі шчыра, я не заўважыла ніякіх парушэнняў. Але не магу сказаць, што прысутнічаю там пастаянна. У нейкі момант я была адсунутая ад актыўнай дзейнасці. Напрыклад, я хацела прысутнічаць, калі мы атрымалі ўсе бюлетэні. Дакладней, калі яны, іншыя сябры камісіі, атрымалі ўсе бюлетэні. Я хацела кожны бюлетэнь падпісаць. Каб была дадатковая абарона ад фальсіфікацый. Але мне не далі гэта зрабіць

Наталля Мотуз

Але нешматлікія апазіцыянеры з выбарчых камісій усё адно расказваюць пра дыскрымінацыю з боку іншых сябраў камісій. А калі не пра дыскрымінацыю, то пра насцярожанасць, як у выпадку сябра БНФ Дзмітрыя Дзялюкіна, які працуе ў Мінску на ўчастку №45, што ў Аўтазаводскай акрузе:

"Я трохі ўсхваляваны стаўленнем да мяне іншых сябраў камісіі. Яны мяне неяк асцерагаюцца. Я калі на ўчастку знаходжуся, яны нават лішняга слова не прамовяць. Адчуваюць, што ёсць чалавек з іншага боку. І таму калі я ёсць на ўчастку, то нават маўчаць. Я вось тры дні быў. І за гэты час ні размоваў нейкіх лішніх, нічога. І парушэнняў ніякіх я не бачыў".

 

"Ніякіх парушэнняў няма". Выбары на ўчастках, дзе ў камісіі трапіла апазіцыя

Не бачыў парушэнняў і Уладзімір Сівіцкі з вёскі Цвеціна Віцебскай вобласці. Кажа, што выбары сёлета проста ідэальныя. Прынамсі, на яго ўчастку:

"Наглядальнікі ёсць. Усё нармальна. Скрыня для датэрміновага галасавання апячатаная. Шэсць стужачак. Ніякіх парушэнняў пакуль не было. Усё ідэальна".

Сівіцкі расказвае, што моцна здзівіўся, калі яго ўключылі ў склад выбарчай камісіі. У раёне ўсе ведаюць пра яго сяброўства ў АГП і пасля працы на выбарах 2010 года да "палітыкі" і блізка не падпускалі. Але сёлета "нешта ў лесе здохла". Працуе ў выбарчай камісіі Уладзімір Сівіцкі разам з іншымі настаўнікамі сваёй школы, таму калегі яго не асабліва шугаюцца.

 

Ці паўтораць свае словы супрацоўнікі ўчастковых выбарчых камісій ад апазіцыі пасля дня асноўнага галасавання, даведаемся пасля 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі