Новым міністрам аховы здароўя Беларусі стаў кіраўнік "Навінак"
Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя. Ім стаў Аляксандр Хаджаеў. Апошнія некалькі гадоў ён працаваў дырэктарам РНПЦ псіхічнага здароўя. Хаджаеў кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Яго спецыялізацыя: наркалогія і псіхіятрыя. Раней ён ужо працаваў у Міністэрстве аховы здароўя, у Галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі. Дзмітрый Піневіч, які ўзначальваў Міністэрства аховы здароўя з лістапада 2020 года, адпраўлены ў адстаўку. Аднак Лукашэнка заявіў, што бачыць яго "на іншай пасадзе". Піневіч "чалавек малады, энергічны, адпускаць яго "на супакой" ніхто не збіраецца", заявіў Лукашэнка.
Адзначым, што апошнім часам ведамства сутыкнулася з цэлым шэрагам праблем. Самая вострая — недахоп персаналу. Медыкаў звальнялі за ўдзел у пратэстах і найменшую праяву нелаяльнасці да рэжыму. Назіраецца адток медыкаў за мяжу. Гэта прымусіла ўлады нават перагледзець нормы адпрацоўкі выпускнікоў ВНУ. Увосень Лукашэнка падпісаў праўкі ў закон "Аб ахове здароўя". Згодна з гэтымі нормамі, выпускнікі медыцынскіх ВНУ, у тым ліку студэнты-завочнікі павінны будуць адпрацоўваць пасля заканчэння пяць гадоў замест цяперашніх двух.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.