Затрыманыя Андрэй Янушкевіч і Алесь Яўдаха

Затрыманыя Андрэй Янушкевіч і Алесь Яўдаха

15 студзеня знікла сувязь з кіраўніком інтэрнэт-кнігарні knihi.com Алесем Яўдахам. Ён паспеў паведаміць, што яму ў дамафон званілі міліцыянеры. Пасля стала вядома, што не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч". Высветлілася, што фінансавая міліцыя працягвае "трэсці" беларускіх кнігавыдаўцоў: Янушкевіча забралі на допыт у ДФР (туды ж завезлі і Яўдаху), а Макарэвіча вызвалілі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 студзеня ў Мінску затрымлівалі дырэктара вядомага прыватнага выдавецтва "Кнігазбор" Генадзя Вінярскага. Фінансавая міліцыя прыходзіла і да дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі