Па габрэйскіх мястэчках Беларусі, Польшчы і Украіны паедуць турысты

Праект атрымае 412 тысяч еўра ад еўрапейскай Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.



Праект "Shtetl Routes. Аб'екты габрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме" пачаўся ў снежні мінулага года. Як чакаецца, ён будзе доўжыцца да лістапада 2015 года. Зараз ідзе збор гістарычных матэрыялаў, якія дазволяць адабраць, апісаць і пачаць папулярызацыю канкрэтных мястэчак. Іх будзе па 20 з Беларусі, Польшчы і Украіны.



На падставе сабраных матэрыялаў паўстане інтэрнэт-партал на некалькіх мовах. Па пяць гарадоў ад кожнай краіны будуць мець віртуальныя макеты. Будзе распрацаваны таксама даведнік. Адбудуцца трэнінгі для гідаў па габрэйскай спадчыне і гісторыі гэтых гарадоў. Плануецца таксама стварыць групу людзей, якія займаюцца культурным турызмам, каб яны далей развівалі праект.



Беларускімі партнёрамі праекта выступаюць універсітэт імя Янкі Купалы ў Гродне і гістарычна-этнаграфічны музей у Навагрудку, пішуць польскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі