Па справе памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна прызначаныя дадатковыя экспертызы

Нагадаем, 21-гадовы мінчук Ігар Пцічкін быў асуджаны да трох месяцаў адміністрацыйнага арышту за кіраванне аўтамабілем без адпаведных правоў. Адбываць пакаранне ён прыбыў у турму на Валадарскага (СІЗА №1). Літаральна праз трое сутак, 4 жніўня, хлопец памёр. Сваякі не верылі, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, як сцвярджала кіраўніцтва ізалятару. Яны прадэманстравалі праваабаронцам фатаграфіі, на якіх бачныя вялікія гематомы і пашкоджанні на целе нябожчыка.

МУС праводзіла праверку па факце смерці Пцічкіна. Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа ў адносінах работніка медычнай часткі СІЗА № 1, якога падазраюць "у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Да расследавання прыцягнутыя найбольш дасведчаныя супрацоўнікі Следчага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі