Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары пра загінулага афіцэра КДБ

Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары пра загінулага афіцэра КДБ

Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары ў інтэрнэце пра загінулага 28 верасня ў Мінску афіцэра КДБ. Як піша "Наша ніва", па яе даных крымінальныя справы распачатыя па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "распальванне варожасці". Загадчыкам юрыдычных кансультацый у чацвер прыйшоў запыт з калегіі адвакатаў: патрабаваліся 30 адвакатаў, бо КДБ затрымаў 50 чалавек. Але затрыманні працягваюцца, пра некаторыя з іх паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Мяркуецца, што найбольш затрыманых у Мінску. Але людзей затрымліваюць і ў рэгіёнах. У Слоніме ўвечары ў сераду супрацоўнікі правялі ператрус і забралі 36-гадовага рабочага Аляксея Сянько. Па словах яго жонкі, мужчына "любіць каментары пісаць", але абразаў у іх яна не бачыла. Сянько збіраліся везці ў сталіцу.

Па некаторых звестках, адных затрыманых адпускалі, іншых пакідалі за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі