Пад Кіевам ствараюць новую армію — УРА (відэа)
Адно з першых яе падраздзяленняў сабралося на тэрыторыі трэніровачна-спартыўнага комплекса "Снайпер" у вёсцы Капітанаўка Кіеўскай вобласці.
На акружанай лесам базе займаюцца (у тым ліку праходзяць агнявую падрыхтоўку) некалькі дзясяткаў чалавек. Яны навялі парадак у будынках, якія пуставалі ў апошнія гады. Над "Снайперам" цяпер лунае чырвона-чорны сцяг украінскіх паўстанцаў, адзначае gazeta.ua.
Бізнесмен Уладзіслаў Кірычэнка кажа, што "ў шэрагі Украінскай рэзервовай арміі збіраем лепшых людзей сярод цывільнага насельніцтва". Паводле яго слоў, УРА будзе рабіць тое, што не паспяваюць рабіць ваенкаматы і палігоны.
Фота — gazeta.ua