Пад Клічавам на пажары загінулі тры чалавекі
У Клічаўскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 11 кастрычніка ў вёсцы Лянёўка — загарэўся жылы прыватны дом.
Загінуў гаспадар дома — непрацоўны 42-гадовы мужчына, а таксама двое яго гасцей — жыхароў вёсцы Арэхаўка. Аднаму было 46 гадоў, другому 42, абодва не працавалі.
Пажар амаль цалкам знішчыў дом. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.