Пад Лідай перакулілася фура з 15-тоннай плітой (фота)
Пад Лідай перакуліўся грузавы аўтамабіль "Сканія" з 15-тоннай жалезабетоннай плітой, якая была замацавана на спецыяльнай канструкцыі. Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці адзначае, што 33-гадовы кіроўца не ўлічыў асаблівасці груза і не знізіў хуткасць на закругленні дарогі. У выніку пліта "пацягнула" прычэп і кабіну ў правы бок, а кіроўца не змог выраўняць фуру.
На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Фота: gaigrodno.by