Пад санкцыі Швейцарыі трапілі БМЗ і "Белнафтахім"
Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / pexels.com
Да апошняга санкцыйнага пакета ЕС супраць беларускага рэжыму далучылася Швейцарыя. Новы "чорны спіс" з'явіўся на сайце Дзяржаўнага сакратарыята па эканоміцы Швейцарыі.
У яго трапілі 38 фізічных асоб — суддзі, пракуроры і прапагандысты. Таксама пад санкцыямі Швейцарыі апынуліся тры прадпрыемствы — канцэрн "Белнафтахім", ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу БМК" і Мінскі электратэхнічны завод.
Санкцыі набылі моц 15 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.