Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапілі беларускія вайсковыя прадпрыемствы
Аршанскі авіярамонтны завод / oarz.by
Вялікабрытанія пашырыла спіс санкцый супраць беларускіх кампаній. Пад абмежаванні трапілі прадпрыемствы, што займаюцца ўзбраеннем.
У "чорны спіс" увайшлі ААТ "2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", Аршанскі авіярамонтны завод, Гомельскі радыёзавод, ААТ "Пеленг", холдынг "БелОМА", ААТ "Кідма тэк".
Адзначым, што "Кідма тэк" — кампанія бізнесоўца Аляксандра Зайцава. Раней яна называлася "БСВТ — новыя тэхналогіі". Займаецца гэтая кампанія стралковай зброяй, вытворчасцю аптычных прыцэлаў і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.