Падчас канцэрта ў TNT Yellow Brick Road пакажуць частку новай праграмы

Гурт Yellow Brick Road вытрымаў канцэртную паўзу ў паўгода, бо, як сцвярджае лідар каманды Ян Максімовіч, шчыльна працаваў над новымі кампазіцыямі. Пазнаёміцца з новай праграмай пакуль можна толькі падчас канцэрта:

“Гэтых песень увогуле няма ў запісе, яны абсалютна новыя! І кожная адлюстроўвае, у ва што мы пераўтварыліся за гэты час. Наша пераўвасабленне пачнецца ад песні "Spase Divine" і скончыцца трэкам "Collapse". Гэта будзе цэлая лесвіца таго, што з намі адбываецца з музычнага пункту гледжання! Можна сказаць, гэта постапакаліптычная музыка — яна сур’ёзная і разважлівая”.

Неўзабаве музыкі прэзентуюць тры новыя кампазіцыі ў выглядзе сінгла. А паўнавартаснага лонгплэя ад Yellow Brick Road чакаць варта толькі ў наступным годзе.

Да канцэрта ў клубе TNT музыкі падрыхтавалі мастацкі відэашэраг. Акрамя гэтага, абяцае Ян Максімовіч, будуць шчырыя бяседы на самыя розныя тэмы наўпрост са сцэны, а таксама сюрпрызы! Да таго ж, кажуць музыкі, у клубе будзе горача! Таму гурт заклікае пакінуць на сабе мінімальную колькасць адзення і дэманструе гэта на ўласным прыкладзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі