Паліну Шарэнда-Панасюк у Вільні сустракалі з кветкамі

Паліна Шарэнда-Панасюк на вакзале ў Вільні / facebook.com/harecki
Увечары 6 лютага былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк прыехала ў Вільню. Сустракаць яе на чыгуначны вакзал прыйшлі муж Андрэй Шарэнда і беларускія актывісты.
Жанчыну сустракалі кветкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі. Таксама людзі скандавалі: "Жыве Беларусь!"
Паліна была вельмі расчуленая. "Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду", — сказала яна.
Актывістка правяла за кратамі больш за чатыры гады. Яе асудзілі на два гады, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі і гвалце ў дачыненні да міліцыянта. У зняволенні яе тройчы судзілі, павялічваючы тэрмін. Вызвалілі Паліну Шарэнда-Панасюк 1 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.