Палітолаг: Апазіцыянеры адмаўляюцца ад выбараў, бо няма перспектыў

Рух “За Свабоду” і кампанія “Наш дом” не ўдзельнічаюць у прэзідэнцкіх выбарах, бо не маюць перспектыў. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Яўген Прэйгерман.

Прэйгерман: “Ніхто з тых, хто раней падтрымліваў выбарчыя кампаніі, не мае намеру ўдзельнічаць актыўна зараз. Перспектыў ніякіх, а праблемы могуць быць вялікія. Цяжка атрымаць нейкія бонусы. Будзем шчыра казаць, гэта і фінансавыя патокі. Электарат таксама мінімальна ўцягнуты ў гэтыя працэсы”.

Па прагнозах эксперта, выбары пройдуць з некалькімі кандыдатамі. Незразумела адно — як у выбарах будзе ўдзельнічаць Расія.

Пакуль пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах заяўляюць Аб’яднаная грамадзянская партыя і Ліберальна-дэмакратычная партыя.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі