Палітвязень Юрый Рубцоў пагражае сухой галадоўкай

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў пагражае перайсці на сухую галадоўку, калі суд над ім будзе закрытым. Сам актывіст знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Баранавічах. Пра свой намер ён паведаміў у лісце праваабарончаму сайту "Вясна".

Галадоўку Рубцоў трымае з 6 красавіка. Акцыю ён ладзіць на знак пратэсту супраць крымінальнай справы, па якой яго асудзілі. Таксама ён пратэстуе супраць таго, што на яго пачалі новую крымінальну справу — нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання. Абедзве справы актывіст лічыць сфабрыкаванымі.

У лісце Рубцоў таксама напісаў, што ён, верагодна, моцна прастыў, яму баліць спіна, цяжка дыхаць.

Нагадаем, што 6 кастрычніка 2014 суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі ў папраўчай ўстанову адкрытага тыпу. Па амністыі тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Актывіста абвінавацілі ў абразе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў адміністрацыйны працэс супраць яго пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях".

Падчас адбыцця пакарання ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна Рубцоў адмаўляўся працаваць з-за нізкага заробку. Ён патрабаваў працу, якая б дала яму сярэдні заробак па краіне — 600 долараў у эквіваленце. Гэта і стала падставай для новай крымінальнай справы.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі