Палітвязня Дзмітрыя Кучука пачнуць судзіць у Мінску ў лістападзе

Дзмітрый Кучук

Дзмітрый Кучук

Палітвязня, былога кіраўніка партыі "Зялёныя" (ліквідаваная ў РБ летась) Дзмітрыя Кучука пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 22 лістапада, заўважыла "Наша ніва". Палітыка абвінавачваюць у "закліках да санкцый" (ч. 3 арт. 361 КК) і "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК).

Кучука затрымалі 16 лютага 2024-га каля расійскага пасольства ў беларускай сталіцы. Ён прыйшоў туды, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Спачатку былі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць Дзмітрыя Кучука распачалі крымінальную справу. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Беларуская партыя "Зялёныя" ў 2020 годзе адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. У лютым 2022-га яе кіраўнік ад імя партыі асудзіў напад Расіі на Украіну. Мінюст у 2023-м прапаноўваў "Зялёным" самаліквідавацца, на што яны не пагадзіліся. Тады чыноўнікі ініцыявалі ліквідацыю апазіцыйнай партыі праз суд.

У 2023 годзе Кучука не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Падставай для адмовы стала абдрукоўка ў дакументах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі