У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука, які хацеў ушанаваць памяць Навальнага

Дзмітрый Кучук

Дзмітрый Кучук / Кадр з відэа

У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука, які хацеў ушанаваць памяць Аляксея Навальнага. Расійскі апазіцыянер і палітвязень 16 лютага загінуў у калоніі ў Расіі. Кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі "Зялёныя" прыйшоў да расійскага пасольства, каб ускласці кветкі і запаліць лампадкі.

Кучук паспеў паведаміць, што каля пасольства РФ знаходзіцца шмат амапаўцаў. Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

Акцыі памяці Навальнага ў пятніцу праходзяць у розных краінах свету. У Расіі іх удзельнікаў разганяюць ці затрымліваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі