Палітвязня Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым
Павел Севярынец / Еўрарадыё
Палітвязня Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы.
Суд над ім адбыўся 21 чэрвеня ў Шклове. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці Севярынца ў турму тэрмінам на тры гады. Неўзабаве яго этапуюць са шклоўскай калоніі, дзе ён адбывае тэрмін.
Севярынца затрымалі ўлетку 2020 года. У траўні 2021-га яму і яшчэ шасці палітвязням на закрытым судзе прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Павел быў у ліку тых, хто атрымаў найбольшы тэрмін.
У красавіку 2023-га адміністарцыя папраўчай калоніі №17 прызнала яго "злосным парушальнікам рэжыму". Нейкі час палітвязня трымалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. Вядома, што ў яго праз гэта пачаліся праблемы са здароўем.
Дарэчы, суд у Шклове адначасова з дакументамі Севярынца разглядаў матэрыялы і іншых шасцярых фігурантаў справы — Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага і Ірыны Шчаснай. Адносна ўсіх іх таксама разглядалі перавод на турэмны рэжым, але вынікі пакуль што праваабаронцы не6 паведамляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.