Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё
Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё

Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці з калоніі на турэмны рэжым. На 13 лютага прызначаны новы суд, ён пройдзе ў Шклове (суддзя — Аляксандр Тараканаў).

Мацкевіч за кратамі са жніўня 2021-га. У чэрвені 2022-га ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі" (за відэазапіс на YouTube-канале), "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем" (так называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход"). За кратамі ў мінскім СІЗА № 1 філосаф 13 дзён трымаў галадоўку.

У кастрычніку 2022-га стала вядома, што Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію № 17 з магілёўскай турмы. У зняволенні ён піша кнігі, нягледзячы на пагрозу канфіскацыі тэкстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі