Палітзняволеная Ірына Шчасная выйшла на волю і з'ехала з Беларусі
Ірына Шчасная
Палітзняволеная Ірына Шчасная выйшла на волю і з'ехала з Беларусі, паведамляе тг-канал "Мая краіна Беларусь". Яна правяла за кратамі амаль чатыры гады. Гомельскую жаночую калонію пакінула 29 чэрвеня. Да абвешчанай у РБ амністыі гэтая справа не мае ніякага дачынення.
Шчасная была рэдактаркай тг-канала "Мая краіна Беларусь". Яе затрымалі ў лістападзе 2020-га. Была асуджаная ў траўні 2021-га ў Магілёве ў групе сямі палітвязняў на 4 гады калоніі агульнага рэжыму за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.