Памежнікі Расіі пра агульны з Беларуссю спіс “невыязных” не чулі
Агульная беларуска-расійская база "невыязных" наўрад ці запрацуе ў бліжэйшы час. У беларускім Памежным камітэце кажуць, што яна будзе гатовая не раней за наступны год. А ў памежных службах Расіі ўвогуле пра “агульны спіс” нічога не чулі. Дарога за мяжу праз Расію “невыязным” беларусам па-ранешаму адкрыта.
Нагадаем, учора ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што Беларусь і Расія рыхтуюць агульную базу "невыязных" грамадзян. Намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, пацвердзіў Еўрарадыё інфармацыю, але пра тэрміны гаварыць адмовіўся:
“Прававыя падставы для гэтага ёсць, цяпер ідзе тэхнічная праца па гэтым пытанні, але калі яна будзе скончаная, я адказаць не гатовы”.
Па словах Аляксея Бягуна, Расія "свой спіс практычна ўжо сфармавала", цяпер ідзе ўзгадненне фармату перадачы дадзеных. У гэтым кантэксце вельмі дзіўнай аказалася рэакцыя памежнай службы ФСБ Расіі і Федэральнай міграцыйнай службы. Там пра “агульны спіс” нічога не ведаюць.
ЕРБ: Беларусь і Расія рыхтуюць агульную базу "невыязных" грамадзян. На якім этапе яна цяпер знаходзіцца?
Памежная служба ФСБ: Я не валодаю такой інфармацыяй. Я не ў курсе наогул.
Федэральная міграцыйная служба: Я пакуль пра гэта нічога не чула, не магу адказаць на пытанне. Магчыма, канешне, што мы проста не ведаем, але звычайна пра такія мерапрыемствы мы ў курсе.
Пакуль агульнай базы няма, некаторыя з “невыязных” беларусаў праз Расію могуць выехаць у іншую краіну, бо на расійскай мяжы іх не затрымаюць. І толькі пэўныя асабліва небяспечныя злачынцы не змогуць гэтым скарыстацца, кажа намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун:
“У Расію выязджаць могуць, так. Але некаторыя катэгорыі з Расіі ў трэцюю краіну ўсё адно не змогуць выехаць, таму што ёсць цэлы шэраг іншых улікаў, якія дазваляюць адсочваць”.
Чаму мы чакаем “агульнага спісу”, тым часам як “дзірка” для беларускіх “невыязных” па дарозе за мяжу па-ранейшаму застаецца? Ці не прасцей было б проста перадаць спіс, які існуе ў Беларусі расійскім памежнікам? Чаму гэтага не адбываецца патлумачыў нам Аляксей Бягун:
“Ёсць жа ўзаемныя абавязкі краін. Мы можам ім перадаць свой спіс. Але Расійская Федэрацыя скажа – вы давайце таксама свае абавязкі выконвайце”.
Таму цяпер па словах чыноўніка ідзе ўзгадненне фармату перадачы дадзеных.
Кіраўнік прэс-службы беларускага Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка кажа, што цяпер абмен інфармацыяй павінен быць цалкам аўтаматызаваны. Справа гэта нялёгкая, таму і тэрміны пакуль невызначаныя:
“Пра тэрміны сёння казаць немагчыма, таму што спачатку патрабуецца прапрацоўка тэхнічных параметраў. Для таго, каб вырашыць гэта пытанне, трэба перш за ўсё адпрацаваць тэхнічны бок – як гэта перадаваць, як накапліваць, як улічваць, як выкарыстоўваць...
Цяпер праводзіцца прапрацоўка і экспертыза гэтых магчымасцяў. Казаць пра тое, што ўсё — базу аб’ядналі, ужо ўсё тут закрыта і г.д., пакуль рана.”.
Па словах Аляксандра Цішчанкі, адна з асноўных цяжкасцяў – гэта неаўтыматызаванасць расійскага памежжа. А таксама маштабы самой Расіі. Нагадаем, што толькі для таго каб аўтаматызаваць усе беларускія памежныя пераходы нам спатрэбіўся цэлы год.