Памочнік Лукашэнкі прапануе клікаць у кіраўнікі беларусаў-эмігрантаў
З такой заявай выступіў 16 лютага памочнік кіраўніка Беларусі па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.
Яго выступ у тэлепраграме "Панарама" прысвячаўся рэформам у кадравай палітыцы.
Доктар эканамічных навук Руды заявіў, што беларусь павінна развіваць уласную адукацыю: "Тыя паспяховыя хлопцы, якія з’ехалі за мяжу, так ці іначай атрымлівалі адукацыю ў Беларусі. Яны сталі запатрабаваныя з базай, якую атрымалі ў нас".
Другую ідэю чыноўнік бачыць у накіраванні спецыялістаў на стажыроўкі за мяжу. Ён спасылаецца на досвед Кітая і Казахстана, дзе такія стажыроўкі аплочвае дзяржава.
Акрамя таго, Руды прапануе запрасіць беларускіх эмігрантаў вярнуцца ў краіну. "Многія нашыя суайчыннікі з’ехалі за мяжу, і яны паспяховыя там у міжнароднай сферы, на сусветных рынках", — перадае яго словы nn.by. Чыноўнік сумняецца, што нехта з эмігрантаў захоча перакрэсліць частку свайго жыцця і сказаць: я ніколі не ўзгадаю пра Беларусь.