Памятны знак у Курапатах пачнуць усталёўваць праз два тыдні

Памятны знак у Курапатах пачнуць усталёўваць праз два тыдні

У Курапатах скончыліся археалагічныя раскопкі на месцы ўсталявання памятнага знака, піша tut.by

Ва ўрочышчы падрыхтаваны катлаван пад падмурак. Сам знак пачнуць усталёўваць праз два тыдні.

Раскопкі ва ўрочышчы, дзе праходзілі масавыя расстрэлы ў сталінскія часы, пачаліся 16 кастрычніка. Археолагі даследавалі месца, якое журы Мінкульта выбрала для ўсталявання мемарыяльнага знака. Плошча раскопак была невялікая: тры на тры метры, глыбіня — два метры. У першы дзень работ даследчыкі знайшлі гільзы ад табельнай зброі работнікаў НКУС 1937-1940-х гадоў. Іншых знаходак падчас раскопак не было. 

Раскопкі завяршыліся напрыканцы мінулага тыдня. Цяпер навукоўцы будуць весці нагляд за добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол помніка — да яго плануюць пракласці дарожкі.

Цяпер у катлаван будуць заліваць падмурак, а на пачатку лістапада плануюць пачаць усталяванне памятнага знака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі