Пара хадзіць у госці і глядзець серыялы: якім будзе надвор'е на вялікіх выходных

Халадоў пакуль не будзе, а вось дажджы скончацца бліжэй да аўторка

Халадоў пакуль не будзе, а вось дажджы скончацца бліжэй да аўторка

Гідраметцэнтр расказаў пра надвор'е на вялікіх выходных.

Сіноптыкі папярэджваюць беларусаў пра моцныя залевы ў нядзелю, 5 лістапада. Дажджы пройдуць па ўсходняй частцы Беларусі. Тамсама магчыма ўзмацненне ветру — парывы да 15-20 м/с. На надвор'е паўплывае цыклон, што ссоўваецца з тэрыторыі Украіны праз усход Беларусі. А ўдзень мы адчуем уплыў атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы.

Ноччу і раніцай над шмат якімі раёнамі Беларусі навісне туман. Сіноптыкі папярэджваюць кіроўцаў, што бачнасць у тумане —100-500 м. Ёсць выдатная ідэя на гэты дзень: у адной мінскай кавярні капучына наліваюць літаральна літрамі. За літровым кубкам можна і дажджу не заўважыць.

На паўночным захадзе ноч будзе халоднай: каля +1°С, па паўднёвым усходзе цяплей — да +11°С. Максімальная тэмпература ўдзень складзе +8..+14°С.

І ў панядзелак, 6 лістапада, таксама будзе ісці дождж. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+10°С, максімальная ўдзень +7..+13°С.

Нарэшце ў аўторак, 7 лістапада, дажджоў амаль не будзе. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+9°С, максімальная ўдзень +7..+13°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі