Парашэнка павіншаваў Лукашэнку на наступны дзень, Януковіч ― праз 12 дзён

Парашэнка павіншаваў Лукашэнку на наступны дзень, Януковіч ― праз 12 дзён

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраннем ужо на наступны дзень пасля выбараў. Гэта адбылося падчас тэлефоннай размовы. Кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся падтрымліваць кантакты ў пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс, паведаміла БелТА.

Пасля выбараў 2010 года, якія адбыліся 19 снежня, тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч павіншаваў Лукашэнку толькі праз 12 дзён. 31 снежня прэс-служба беларускага кіраўніка працытавала словы Януковіча:

"Упэўнены, што з вашым пераабраннем на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў".

Цікава, што і тады, і цяпер на сайце прэзідэнта Украіны гэтага віншавання не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі