Паром праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне запрацаваў паводле рэгулярнага графіку

Паром праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне запрацаваў паводле рэгулярнага графіку

У Жыткавіцкім раёне паромная пераправа праз Прыпяць пачала працу паводле рэгулярнага графіку, перадае БЕЛТА са словаў гендырэктара РУП "Гомельаўтадар" Ігара Мацвяцова.

Пераправа працуе з 6.00 да 20.00. Па цотных гадзінах паром ідзе з боку Турава, па няцотных — з боку Жыткавічаў. Паралельна з паром працягвае дзейнічаць пантонны мост.

Паром мае даўжыню 70 м і грузападымальнасць 1 тысячу тон. За адзін рэйс ён можа пераправіць 39 пасажыраў, а таксама 4-5 грузавых аўтамабіляў ці 20-25 легкавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі