Паседжанне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў пройдзе без Ярмошынай
Старшыня Цэнтрвыбаркаму адправілася на канферэнцыю АБСЕ ў Вену.
А 12-й гадзіне ў Цэнтральнай выбарчай камісіі пройдзе пасяджэнне па пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты. Заяўкі на рэгістрацыі сваіх груп падалі 14 кандыдатаў.
Тым часам стала вядома, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не будзе прысутнічаць на пасяджэнні. 19 ліпеня яна прыляцела ў Вену, дзе прыме ўдзел у канферэнцыі АБСЕ, прысвечанай выбарчаму працэсу. Акрамя Ярмошынай з дакладам ад Беларусі выступіць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Нягледзячы на санкцыі ЕС Ярмошына прыляцела ў Вену (фота)
Фота: new-retail.ru