Паслугі закрываюць мінус тавараў: сальда знешняга гандлю вырасла на 17,7%

Экспарт спрыяе паступленню валюты ў краіну / Еўрарадыё
Экспарт спрыяе паступленню валюты ў краіну / Еўрарадыё

Па выніках студзеня — ліпеня Беларусь нагандлявала таварамі і паслугамі ў плюс. Сальда знешняга гандлю склала $2010,2 млн. Гэта на $303 млн, або на 17,7%, больш, чым за студзень — чэрвень 2021 года.

Такі рост адбыўся за кошт экспарту паслуг. У студзені — ліпені Беларусь прадала за мяжу паслуг на $2528,1 млн. Гэта на 16,7% больш, чым у студзені — чэрвені.

Аднак экспарт тавараў ніяк не можа дагнаць імпарт. Сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені — ліпені склалася адмоўным (-$517,9 млн) і павялічылася на 12,7% за месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі