Пасля размовы з Пуціным аб бяспецы ў Еўропе Байдэн пагутарыў з Зяленскім

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн падчас сустрэчы ў пачатку верасня / Reuters
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн падчас сустрэчы ў пачатку верасня / Reuters

Злучаныя Штаты, іх саюзнікі і партнёры адкажуць рашуча, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Падрабязнасці гутаркі паведамляе прэс-служба Белага дома.

У канцы мінулым тыдні, нагадаем, еўрапейская бяспека і расійска-ўкраінскія адносіны абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы Байдэна з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Размова быў ініцыяваны расійскім бокам, які патрабуе ад ЗША і NATO пісьмовых гарантый бяспекі і непашырэння NATO на усход. Гэтыя тэмы будуць абмяркоўвацца і падчас серыі сустрэч у студзені: двухбаковых амерыкана-расійскіх перамоваў у Жэневе, затым у фармаце Савета Расія-NATO і далей з удзелам АБСЕ.

Байдэн і Зяленскі абмеркавалі гэтыя кантакты, выказаліся за дыпламатычнае вырашэнне пытанняў. Прэзідэнт ЗША асабліва падкрэсліў, што Злучаныя Штаты, іх саюзнікі і партнёры прытрымліваюцца прынцыпу "нічога пра цябе без цябе". Ён пацвердзіў прыхільнасць Злучаных Штатаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі