Пасля суда над журналісткамі "Белсата" затрымалі жанчыну

Пасля суда над журналісткамі "Белсата" затрымалі жанчыну

Пасля суда над журналісткамі "Белсата" затрымалі актывістку Галіну Лагацкую, якая прыйшла падтрымаць іх.

"Галю забралі ў Першамайскі РУУС, па якім пытанні, не ведаю. Яе ў пад'ездзе чакала жанчына і два ці адзін мужчына ў штацкім. Рэчы далі ўзяць. Можа, для прафілактыкі, ці з ціхушнікамі, можа, размаўляла, ці пра Лукашэнку што сказала", — перадае "Белсат" словы яе сястры Ларысы.
 
Галіна расказвала журналістам, што раней сядзела з Кацярынай Андрэевай на Акрэсціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі