Пасольства Беларусі ў Празе аблілі фарбай
Пасольства Беларусі ў Празе / twitter.com/PrahaIN_CZ
Пасольства Беларусі ў Празе аблілі чырвонай фарбай і пакінулі надпіс — заклік вызваліць Ігара Аліневіча. Чалавека, які здзейсніў гэтую акцыю, затрымалі, піша "Радыё Свабода".
Актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча ў снежні мінулага года асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачвалі па трох артыкулах КК, у тым ліку ў тэрарызме. У жніўні гэтага года суд прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму — Аліневіча перавялі ў турму. У канцы верасня Ігар аб'яўляў галадоўку ў знак пратэсту супраць дзеянняў турэмнай адміністрацыі. "Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адпраўляюцца па месцы прызначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне не да законаў", пісала яго мама ў Фэйсбук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.