Пастаўкі яек у Расію прапанавалі Беларусь і Турцыя — Пуцін

Расія разлічвае на імпарт яек

Расія разлічвае на імпарт яек / pexels.com

Праблему з недахопам яек у Расіі вырашаць дзякуючы імпарту. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў падчас прамой лініі 14 снежня.

У Пуціна запыталіся пра дэфіцыт яек у продажы і рост цэн на іх. З гэтай праблемай сутыкнуліся жыхары розных рэгіёнаў Расіі.

Пуцін заявіў, быццам попыт на яйкі павялічыўся, а іх вытворчасць — не. Таксама ён паведаміў, што расійскі ўрад своечасова не адкрыў імпарт з краін, якія актыўна прапаноўвалі сваю дапамогу. Ён назваў Беларусь і Турцыю.

Цяпер, па словах Пуціна, рашэнне пра імпарт прынятае і сітуацыя павінна палепшаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі